Заданні па тэмах вучэбных заняткаў / 3 клас

Тэма 1. "Сказ"
Кампетэнцыя
Моўная.
Аспект фарміруемай кампетэнцыі
Засваенне ведаў пра сказ, яго асноўныя прыметы, развіццё граматычнага ладу маўлення.
Стымул
На ўроку беларускай мовы Васілінка звярнулася да Васілька:
- Ты зусім не ўмееш прыгожа выказваць свае думкі. Твая мова бедная і невыразная.
Васілёк абурыўся:
- Гэта яшчэ як? І зусім не бедная, і зусім нават выразная. Проста... Ну... 
Васілёк пачырванеў, а Васілінка прадоўжыла.
- Выказваць свае думкі неабходна праз сказы, а не асобных слоў. Тады мова становіцца прыгожай. А ці ведаеш ты, што называецца сказам? Ці ўмееш ты вызначаць межы сказа?
Вытокі інфармацыі

Фармуліроўка задання
Азнач межы сказаў.
Крытэрыі ацэнкі
За кожны правільна выдзелены сказ - 1 бал.
Максімальная сума балаў за вызначэнне межаў сказаў - 10 балаў.


Тэма 2."Тыпы сказаў"
Кампетэнцыя
Моўная.
Аспект фарміруемай кампетэнцыі
Засваенне ведаў пра тыпы сказаў па мэце выказвання, развіццё інтанацыйных навыкаў, вуснага звязнага маўлення.
 Стымул
Васілінка прадоўжыла сваю думку:
- Мова прыгожая, калі сказы выражаюцца з асобай інтанацыяй. Паспрабуй прыдумаць сказ пра восень.
- Настала залатая восень.
- А зараз паспрабуй гэтым сказам выказаць пытанне.
- Настала залатая восень?- спытаў хлопчык.
- А ці зможаш выразіць радасць?
-  Настала залатая восень!- усклікнуў Васілёк.
- Малайчына! А цяпер проста паведамі аб гэтай з'яве.
-  Настала залатая восень,- спакойным голасам сказаў Васілёк
- Цудоўна!Ты амаль гатовы выканаць новае заданне. Падмацуй свае веды і добрых табе поспехаў.
Вытокі інфармацыі








Фармуліроўка задання
Пастаў знак прыпынку ў канцы сказа.

Крытэрыі ацэнкі
За кожны правільна пастаўлены знак у канцы сказа - 1 бал.
Максімальная сума балаў за пастаноўку знакаў у канцы сказа - 3 балы.


Тэма 3."Галоўныя члены сказаў"
Кампетэнцыя
Моўная.
Аспект фармірміруемай кампетэнцыі
Фарміраванне навыкаў вызначэння галоўных членаў сказа па сэнсавых пытаннях.
Стымул
   Васілінка з Васільком малявалі дрэвы. 
- Васілінка, а навошта дрэвам карэнне?- спытаў Васілёк.
- Карэнне ў дрэвах - гэта  аснова  яго роста і жыцця, - адказала Васілінка. - Вось так і ў
  сказах ёсць слова ці словы, якія з'яўляюцца яго асновай. Называюцца яны дзейнікам і выказнікам. Пазнаёмся а табліцай і выканай заданне.
Вытокі інфармацыі
Фармуліроўка задання
Выберы сказ у якім выдзеленае слова з'яўляецца галоўным членам сказа.

Крытэрыі ацэнкі
За кожны правільна вызначаны галоўны член у адным  сказе - 2 балы.
За кожны правільна вызначаны галоўны член у двух сказах - 4 балы.
За кожны правільна вызначаны галоўны член сказа ў трох сказах- 6 балаў.
За кожны правільна вызначаны галоўны член сказа ў чатырох сказах - 8 балаў.
За кожны правільна вызначаны галоўны член сказа ў пяці сказах - 10 балаў.
Максімальная сума балаў за правільна вызначаную аснову ў сказах -10 балаў.


Тэма 4."Даданыя члены сказаў"
Кампетэнцыя
Моўная.
Аспект фарміруемай кампетэнцыі
Фарміраванне навыкаў вызначэння даданых членаў сказа па сэнсавых пытаннях.
Стымул
Васілінка з Васільком з задавальненнем малявалі дрэвы. Яны атрымоўваліся прыгожыя, з мноствам разгалістых галінак з лісточкамі.
- Вось так і сказ, - сказала Васілінка,- чым больш слоў у сказе, тым больш дакладны і прыгожы становіцца ён.
- А як жа называюцца гэтыя словы?- спытаў Васілёк.
- Яны называюцца даданымі, бо паясняюць  галоўныя члены сказа.
- Паспрабуй вызначыць  сказы, у якіх ёсць   даданыя члены.
Вытокі інфармацыі
Фармуліроўка задання
Вызнач, у якіх сказах  ёсць даданыя члены.



Крытэрыі ацэнкі
За кожны правільны адказ-2 балы
Максімальная колькасць-8 балаў
Фармуліроўка задання
Якім членам сказа з'яўляецца выдзеленае слова
а) Птушкі вярнуліся з выраю нядаўна.
б)Сонца высвечвала вершаліны высокіх елак.
в) На градцы спеў вялікі гарбуз.
г) Мама пашыла прыгожую сукенку.
Крытэрыі ацэнкі
За кожны правільны адказ-2 балы
Максімальная колькасць-8 балаў


Тэма 5. "Слова. Адназначныя і мнагазначныя словы"
Кампетэнцыя
Моўная.
Аспект фарміруемай кампетэнцыі
Фарміраванне навыкаў вызначэння значэння слова з апорай на кантэкст ці з дапамогай тлумачальнага слоўніка.
Стымул
Пасля ўрока малявання Васілінка дастала грэбень і пачала прычэсвацца. Хлопчык пазіраў праз акно на двор, па якім хадзілі куры. Сярод іх красаваўся певень з прыгожым грэбнем. Васілёк  сказаў:
- Паглядзі, Васілінка, які прыгожы грэбень у пеўня!
Дзяўчынка ўсміхнулася і сказала:
- Васілёк, паглядзі, а ў мяне таксама прыгожы грэбень.
- Як цікава: адно і тое ж слова, а сэнс - розны. Давай звернемся  да правіла ў падручніку і даведаемся, як называюцца такія словы.
Вытокі інфармацыі
Правіла ў падручніку (с.88.  падручнік "Беларуская мова" (1 частка)), а таксама на дадзеным электронным рэсурсе СтудопедіЯ. Перайдзі па спасылцы.
Тлумачальны слоўнік 
Фармуліроўка задання



Тэма 6. "Слова. Сінонімы"
Кампетэнцыя
Моўная.
Аспект фарміруемай кампетэнцыі
Знаёмства са словамі з аднолькавым ці блізкім значэннем, фарміраванне навыкаў вызначэння сінонімаў у сказах.
Стымул
 Гледзечы праз акно дзяўчынка сказала:
-Сёння з самага ранку ідзе дождж.
А Васілёк паправіў Васілінку:
- Сёння з самага ранку сыпле дождж.
Васілінка задумалася і кажа:
-Сэнс нашых сказаў аднолькавы, нягледзечы на тое, што мы выкарысталі розныя словы- дзеянні.Давай звернемся да сеткі Інтэрнэт і даведаемся, як называюцца словы, якія маюць блізкае значэнне і як яны ўжываюцца ў мове. А затым выканаем заданні,  якія прапанавала настаўніца.
Вытокі інфармацыі
Слоўнік сінонімаў.
Перайдзі па спасылцы, прачытай інфармацыю.

Фармуліроўка задання
Да прапанаваных слоў знайдзі пару- сінонім.

Крытэрыі ацэнкі
За кожную правільна выбраную пару слоў- 1 бал
Максімальная колькасць балаў- 10 балаў

Тэма 6. "Слова. Антонімы"
Кампетэнцыя
Моўная.
Аспект фарміруемай кампетэнцыі
Знаёмства са словамі з супрацьлеглым значэннем, фарміраванне навыкаў вызначэння антонімаў у сказах і ў тэкстах.
Стымул
Пасля ўрокаў Васілінка прапанавала Васільку пагуляць у гульню "Адвароткі"
- Васілёк, я буду гаварыць табе словы, а ты кажы наадварот.
- Давай паспрабуем- згадзіўся Васілёк.
 -Дзень,- сказала Васілінка.
-Ноч- прапанаваў хлопчык.
- А цікава, як называюцца такія словы?- спытаў Васілёк. Давай звернемся да падручніка, а затым выканаем заданні.

Вытокі інфармацыі


Фармуліроўка задання
1. Падбярыце да слоў антонімы.
Успомніць, гора,вайна, поўнач, вялікі.

2.Дапоўні сказы словамі з супрацьлеглым значэннем.
Зімой дні ..., а летам....  .
Рыхтуй сані...., а калёсы....   .
У казках заўсёды.... перамагае....  .

Крытэрыі ацэнкі

Тэма 6. "Склад слова. Роднасныя словы. Корань."
Кампетэнцыя
Моўная.
Аспект фарміруемай кампетэнцыі
Знаёмства з аднакаранёвымі словамі  і коранем слова, развіццё ўмення знаходзіць аднакаранёвыя словы, выдзяляць корань.
Стымул
Васілёк і Васілінка пасля заняткаў зайшлі ў сад. Іх сустрэў садоўнік Васіль Ягоравіч.Ён расказаў дзецям пра ўраджай садавіны, якую ўжо сабраліся збіраць. Дзецям вельмі спадабалася іх прагулка ў сад. І раптам Васілінка сказала:
- А ці заўважыў ты, Васілёк, якія словы нам сустрэліся?
- Сад, садоўнік, садавіна- адказаў Васілёк.
- Мне здаецца, што яны нечым падобныя,- сказала Васілінка.
- А давай звернемся да падручніка і даведаемся, што гэта за словы.

Вытокі інфармацыі


Фармуліроўка задання


Крытэрыі ацэнкі

Комментариев нет:

Отправить комментарий